«У шэрагу размешчаных на ўказаным рэсурсе публікацый меліся фатаграфіі і відэа з сайтаў, інфармацыйную прадукцыю якіх суды раней прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У асобных артыкулах дзейнасць дзяржаўных органаў прадстаўлялася як незаконная, апраўдваліся і гераізаваліся асобы, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы. У публікацыях негатыўна характарызавалася грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі, дыскрэдытавалася праца праваахоўнай і судовай сістэмы краіны», — гаворыцца ў пастанове пракуратуры.
19.10.2021
/ 16:51
Заблакаваны сайт «Вольнае Глыбокае»
Сайт заблакаваны па рашэнні пракуратуры Віцебскай вобласці.