Па папярэдніх звестках, у 15:15 у краму прыйшоў мужчына без маскі. Ахоўнік папрасіў яго надзець маску, бо ў Літве дзейнічае такое правіла. Мужчыну гэтая просьба раззлавала, ён кінуўся на ахоўніка. Ахоўнік выклікаў паліцыю, аднак мужчына не захацеў чакаць прыезду паліцэйскіх і спрабаваў бегчы. Ахоўнік крамы пабег за ім, а ўцякач выцягнуў пісталет і стрэліў у ахоўніка.

Паліцыя затрымала падазраванага. Пацярпелы ахоўнік быў дастаўлены ў бальніцу. Паводле папярэдніх звестак, ён паранены ў абедзве нагі, у першым выпадку куля прайшла навылёт, у другім зламаная костка. Кіраўнік кампаніі Вітаўтас Крагждэ сказаў Delfi, што пацярпелага прааперыравалі, яго стан стабільны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?