У Беларусі крыптавалютай валодае 352 тысячы 498 чалавек. У выніку Беларусь апынулася на 18 месцы ў свеце па колькасці крыптавалютчыкаў.

Як адзначаецца ў рэйтынгу, Беларусь славіцца спрыяльнымі ўмовамі для вядзення крыптабізнэсу, але не ўваходзіць у топ найлепшых. У першую чаргу гэта звязана з забаронай на аплату прадуктаў ці любых паслуг крыптавалютай, калі кампанія не з'яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Пры гэтым транзакцыі з токенаў не патрабуюць выплаты ПДВ, што значна паляпшае пазіцыі крыптабізнэсу ў Беларусі.

Першае месца ў рэйтынгу ўладальнікаў крыптавалюты заняла Украіна. Там, па даных платформы, пражывае больш 5,5 млн уладальнікаў крыптавалют. І хоць у абсалютным вымярэнні гэта менш, чым у Індыі, Расіі, ЗША ці Нігерыі, па адсотку насельніцтва, які валодае лічбавымі актывамі, Украіна аказалася лідарам спісу, ахапіўшы крыптавалютызацыяй 12,73% насельніцтва.

На другім месцы рэйтынгу Расія, дзе налічваецца 17,3 млн уладальнікаў крыптавалют (11,91% ад насельніцтва). На трэцяй пазіцыі — Венесуэла, якая мае 2,9 млн крыптавалютчыкаў, што складае 10,34% усіх жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0