«Для чаго гэта могуць рабіць? Напрыклад, адносна нядаўна Орша і Ліда са 100 тысячамі жыхароў і Барысаў са 140 тысячамі былі аб’яднаныя са сваімі раёнамі. Раней гэта былі асобныя адміністрацыйныя адзінкі, як Жодзіна (64 тысячы).

У сеціве ёсць звесткі пра насельніцтва Бараўлянаў і Ляснога станам на 2018 г. Калі скласці насельніцтва Ляснога і Бараўлянаў разам, то атрымаецца больш за 36 тысяч жыхароў. Але да Ліды, Оршы ці Барысава далёка.

Значыць прычына можа быць у падатках. У Беларусі ёсць ільготы для дзейнасці малога бізнэсу ў сельскай мясцовасці. З пераводам у гарадскі статус такія льготы могуць адабраць і тады падаткі ў бюджэт павысяцца.

Не варта забываць і пра падаткі на нерухомасць і зямлю. Тут таксама могуць быць непрыемныя варыянты для новых гараджанаў — пасля кадастравай пераацэнкі», — адзначае тэлеграм-канал.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Бараўляны трэба вылучаць з Мінскага раёна і ператвараць у горад.

«Трэба вылучаць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам. Адміністрацыйна з усімі наступствамі. Гэта першаснае пытанне. Мы яго ўжо абмяркоўвалі», — заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што насельніцтва Бараўлянаў ужо параўнальнае з буйнымі раёнамі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0