Яўген Малахоўскі. Фота: асабісты архіў. 

Яўген Малахоўскі. Фота: асабісты архіў. 

«Я ўжо даляцеў да Кіева. Пытанняў па прылёце да мяне не было, — расказаў Яўген. — Мы пачалі разбірацца, і ўсё ж запыт быў ад Еўрапала. Гэта Еўрапейская паліцыя, што мае базу ў межах ЕС.

На пашпартным кантролі да мяне падышлі супрацоўнікі паліцыі, забралі дакумент, папрасілі прысесці — і сышлі. А калі вярнуліся, сказалі, што Германія ўвяла на мае даныя чырвоную картку. А гэта значыць, што ў любой краіне Еўрасаюза мяне могуць затрымаць.

То-бок у славацкай паліцыі не было дакладнай інфармацыі, што гэта было. У іх ёсць толькі інфармацыя, што на мяне чырвоная карта, і што я павінен быць затрыманы і правераны.

Затым яны звязаліся з нямецкімі калегамі. Яны не далі адказу, затрымліваць мяне, ці не. У выніку мяне адпусцілі і пасадзілі на самалёт. Маўляў, у Славакію вы патрапілі законным шляхам, законы не парушалі, таму мы вас адпускаем. Але сказалі, што калі я яшчэ раз прыеду ў Еўрасаюз, то, хутчэй за ўсё, мяне будуць чакаць праблемы з такой пазнакай. Могуць затрымаць альбо проста не пусціць».

Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. Нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты. Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0