Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага судзяць за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»
У сераду былога рэдактара крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага затрымалі ўжо па новай адміністрацыйнай справе за «экстрэмізм». Сёння высветлілася, што яго вінавацяць не за рэпосты, а за лайкі пад публікацыямі на старонках СМІ, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, паведамляе БАЖ.
У першым пратаколе ў віну Няроўнаму ставяць лайк на старонцы Тутбая ў фэйсбуку, у другім — лайк на старонцы тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.
Міліцыянты лічаць, што сваімі лайкамі журналіст нібыта распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы.
Суды па абедзвюх справах супраць Няроўнага перанеслі на наступны тыдзень. Самога журналіста вызвалілі да суда.
У мінулыя выходныя дома ў журналіста міліцыянты правялі ператрус і забралі камп'ютарную тэхніку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ