Палітвязень выйшаў з калоніі «Віцьба» сёння, піша Радыё Свабода. Ён быў затрыманы ў канцы мая 2020 года ў Гродне і асуджаны да двух гадоў калоніі. У тэрмін быў залічаны час у СІЗА.

Дзмітрыя затрымалі 29 мая 2020 года ў Гродне, ён быў зборшчыкам подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Прычым яго забралі проста разам з крэслам, на якім ён сядзеў, збіраючы подпісы.

29 мая 2020 года. Фота Вольгі Каракінай

29 мая 2020 года. Фота Вольгі Каракінай

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па словах пракурора, Фурманаў дапамагаў шукаць Ціханоўскаму саўдзельнікаў за ўзнагароджанне.

Пасля затрымання мама і дзяўчына Дзмітрыя абвясцілі галадоўку ля сценаў Валадаркі, якая доўжылася шэсць дзён.

Суд праходзіў у Гродне. Падчас судовага следства Фурманаў правёў некалькі тыдняў у карцары турмы № 1 Гродна. Пасля вынясення прысуду яго накіравалі ў калонію Віцьба. Разам з ім па судовай справе праходзілі Уладзімір Кніга і Яўген Разнічэнка, ім далі па чатыры і тры з паловай гады адпаведна.

З 3 верасня Дзмітрый знаходзіўся ў камеры адзін без перадач і магчымасці адпраўляць і атрымліваць лісты. Карцар яму працягвалі аж да вызвалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0