Reuters

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Як сцвярджае суразмоўца агенцтва, рашэнне аб адабрэнні вакцыны «абсалютна немагчыма» да канца 2021 года з-за адсутнасці часткі даных, неабходных для разгляду заяўкі. Каб завяршыць працэс сертыфікацыі ў пачатку наступнага года, патрабаваныя даныя павінны быць прадастаўлены да канца лістапада.

Пры гэтым крыніца дадала, што прычын сумнявацца ў эфектыўнасці і бяспекі расійскай вакцыны ў рэгулятара няма.

Пасля публікацыі Reuters памочнік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў паведаміў, што падрыхтоўка дакументаў, дадаткова запытаных EMA, ужо завяршаецца. Ён таксама выказаў надзею, што прадстаўнікі еўрапейскага рэгулятара наведаюць Расію з інспекцыяй да канца года.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што замінка з рэгістрацыяй «Спутнік V» у Еўропе выкліканая «выключна тэхнічнымі фармальнасцямі» і будзе вырашана ў працоўным парадку, піша meduza.io.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?