Узнагарод таксама ўдастоены дактары Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаныя ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко і анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч.

Нагадаем, 28 красавіка ў шматдзетнай сям'і Марыі і Аляксея з вёскі Сідаровічы Мядзельскага раёна здарылася бяда. Увечары, калі тата паехаў у суседні пасёлак, каб сустрэць маму з працы, у іх доме адбыўся пажар. У гэты час там знаходзілася двое хлопчыкаў: 12-гадовы Рома і Ваня, якому на той момант быў год і чатыры месяцы. Ратуючыся ад агню, старэйшы брат разбіў у адным з пакояў акно і вынес малога. З Іванам усё добра. А Рома атрымаў апёкі больш за 65% цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0