Выбух адбыўся на тэрыторыі завода сінтэтычных валокнаў «Эластык», які ў ліку іншага займаецца вытворчасцю выбуховых рэчываў, піша РБК.

У «Эластыку» раней паведамлялі, што інцыдэнт адбыўся на прадпрыемстве «Разрад», які выкупіў участак зямлі ў завода. На сайце «Разрада» пазначана, што той займаецца вытворчасцю прамысловых выбуховых рэчываў: грануліту, граніпору і граманіту.

Яны выкарыстоўваюцца для выбухаў у кар'ерах, рудніках, шахтах і іншых месцах здабычы карысных выкапняў або правядзення горных работ.