Без азотных угнаенняў на нізкаўрадлівых беларускіх землях не атрымаеш добрых ураджаяў. Рост цэн на газ прывёў да скачка цэн і на прадукцыю «Гродна Азота», якая з газу вырабляецца.

Карбаміда-аміячныя сумесі падаражэлі на 62-63% (КАС-28 — з 450 да 734 руб/т, КАС-30 — з 483 да 787 руб/т, КАС-32 — з 515 да 839 руб/т). Прыліраваны карбамід розных сартоў падскочыў на 25% (у сярэднім, з 830 да 1038 руб/т), а грануляваны карбамід — на 24% — з 865 да 1076 руб/т.

Гэта асноўныя ўгнаенні, якія ўносяць на палі. Калі гаспадаркі ўнясуць менш угнаенняў, на наступны год гэта адаб’ецца на ўраджайнасці.

Нагадаем, сёлета ўраджайнасць зерня ў Беларусі была найніжэйшай у рэгіёне. Было намалочана каля 6,3 мільёна тон зерня супраць мінулагодніх 8,8 мільёна тон. Прычым у Літве і суседніх абласцях Украіны ўраджайнасць апярэджвала беларускую больш чым у 1,5 разу.

Падаражэнне абумоўлена агульным ростам цэн на ўгнаенні ў свеце. Аднак, як сказалі «Нашай Ніве» два суразмоўцы ў сельгассектары, цяжка зразумець, чаму ўнутраныя цэны ў Беларусі выраслі, хоць цана расійскага газу для краіны засталася нязменная. «За кошт нас хочуць кампенсаваць страты іншых сектараў ад санкцый», — мяркуе адзін з суразмоўцаў.

Чытайце таксама:

Беларусь пляцецца ў хвасце па зборы збожжа. Спецыялісты тлумачаць, чаму так адбылося

Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?