Андрей Кухарчик. Фото с сайта БАЖ

Андрэй Кухарчык. Фота з сайта БАЖ

Пра суд над Андрэем Кухарчыкам паведамілі праваабаронцы. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Вясна | Брэст», суд пачаўся ў чацвер 21 кастрычніка, а ўжо на наступны дзень разгляд крымінальнай справы завяршыўся.

Кухарчыка абвінавачвалі па артыкуле 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады». Паводле версіі абвінавачвання, у тэлеграм-чаце «Абмяркоўваем небяспечны Брэст» пад фатаграфіяй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка Кухарчык напісаў каментар з абразай.

Суддзя Яўген Брэган пагадзіўся з довадамі абвінавачвання і прызначыў галоўрэду паўтара года «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

На наступны дзень — 23 кастрычніка — сайт «Віртуальнага Брэста» перастаў адкрывацца з Беларусі.

«Афіцыйна інфармацыю аб блакаванні мы пакуль не атрымлівалі, але гэта пытанне часу, — паведаміла выданне. — Што мы будзем рабіць далей — паведамім крыху пазней, але працаваць для вас у заблакаваным стане няма сэнсу, так што паклапаціцеся аб пошуку іншых крыніц інфармацыі загадзя, балазе, яны пакуль яшчэ ёсць. Верагодна, нейкі час мы будзем дапрацоўваць, як мінімум да НГ, каб закрыць пытанні з рэкламадаўцамі, а далей паглядзім».

Гэта ўжо другое блакаванне «Віртуальнага Брэста»: у жніўні 2020-га быў заблакаваны дамен virtualbrest.by, цяпер жа з Беларусі стала немагчыма зайсці на сайт-люстэрка ў зоне.ru.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?