ТАСС

Пра гэта паведамляе прэс-служба адміністрацыі губернатара.

Прадпрыемствы грамадскага харчавання змогуць працаваць толькі навынас і з дастаўкай (выключэнне — грамадскае харчаванне на вакзалах, АЗС, а таксама ў сталоўках на прадпрыемствах).

Аб'екты рознічнага гандлю прыпыняць працу (за выключэннем аптэк і крам з таварамі першай неабходнасці). Таксама часова прыпыняць працу салоны прыгажосці, касметычныя салоны, СПА-салоны, масажныя салоны, салярыі.

На час лакдаўну забароняць працу стаматалагічных кабінетаў і клінік (за выключэннем экстраннай дапамогі), фітнес-цэнтраў, басейнаў, кінатэатраў, цыркаў і канцэртных залаў.

Часова спыняецца праца школ.

Для засялення ў гасцініцу, пансіянаты, дамы адпачынку трэба мець QR-код або ПЛР-тэст.

З 28 кастрычніка лакдаўн абвешчаны ў Маскве, а Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб непрацоўных днях у Расіі з 30 кастрычніка да 7 лістапада з захаваннем заробку. Гэта было зроблена для «недапушчэння далейшага распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?