Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка на Беларусь-1, піша БелТА.

«Пакуль з 18-ці гадоў (прышчапляюць), але на наступны год мы ўжо запланавалі з улікам перспектывы пастаўкі вакцыны для дзяцей старэйшых за 12 гадоў. То-бок дзяцей ад 12 да 17 гадоў мы таксама плануем у наступным годзе вакцынаваць пры паступленні вакцыны», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле слоў намесніка міністра, такое рашэнне прынята з улікам прагнозаў распаўсюджвання інфекцыі. «Ёсць разуменне, што мы, хутчэй за ўсё, будзем з гэтай інфекцыяй жыць не толькі ў найбліжэйшыя два гады, але, можа быць, заўсёды, як з грыпам, Міністэрства аховы здароўя ў нацыянальны каляндар прышчэпак ўнесла вакцынацыю супраць COVID-19 па эпідпаказах, то-бок на перыяд эпідэміялагічнай праблемы», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0