Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець Ютуб. 
Тэлефон у мамы — 
Ён чароўны самы! 
Ціснем на іконку — 
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для Інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць, 
Як прыгожа мама спіць!

У Скурко цяжкая форма дыябету, знаходжанне ў турме можа прывесці да страшнага пагаршэння здароўя. Можа яшчэ і таму ён піша такія поўныя пранізлівай любові творы.

«Я быў прыемна здзіўлены арыгінальным сюжэтам і тонкім разуменнем дзіцячай псіхікі. А яшчэ — бліскучым валоданнем словам. Было такое адчуванне, што маеш справу з творам прызнанага мэтра, — нагэтулькі ўсё дасканала», — піша  ветэран беларускай выдавецкай справы, у тым ліку дзіцячай літаратуры, Зміцер Санько.

Яны ўсё жыццё пісалі для вас, працавалі для людзей. Цяпер вы можаце напісаць для іх, вы можаце таксама зрабіць грашовы перавод.

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0