У Смаленскай вобласці знішчылі 20 тон груш з Беларусі
Аўтамабіль з грушамі, які рухаўся з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных пастоў, быў затрыманы 7 кастрычніка супрацоўнікамі Смаленскай мытні.
Машыну перадалі спецыялістам Рассельгаснагляду, якія высветлілі, што на груз адсутнічаюць фітасанітарныя сертыфікаты і іншыя суправаджальныя дакументы, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.
У выніку 20,3 тоны груш былі знішчаныя на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ