13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі — іх разагналі вадамётам, а потым завялі крымінальную справу, нагадваюць праваабаронцы.
Сёння на лаве падсудных 16 чалавек, сярод якіх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў.
Гэта адна з самых масавых «палітычных спраў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагода, 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, а 87 фігурантам ужо вынесены прысуд: ад хатняй да рэальнай «хіміі».