Прычына трагедыі — адмова сістэмы кіравання самалётам, да такой высновы прыйшлі эксперты.

«У сувязі з узніклай пагрозай жыцця экіпажу самалёта, неаднаразова па радыёсувязі былі пададзеныя каманды на аварыйнае пакіданне паветранага судна. Уся сітуацыя развівалася на працягу ўсяго 40 секунд. Пілоты да апошняга моманту спрабавалі адвесці самалёт ад горада. Рашэнне катапультавацца прынялі за долі секунды да трагедыі, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылых дамоў», — паведамілі ў СК.

Нагадаем, падчас вучэбна-трэніровачнага палёту пад Баранавічамі 19 мая пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130.

Загінуў экіпаж: камандзір звяна, маёр Андрэй Нічыпорчык і лётчык, лейтэнант Мікіта Куканенка.

Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір сказаў: «Катапультуйся!» Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў Як-130

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0