«Калі б мы ўпусцілі ўсіх, хто спрабуе нелегальна перасячы мяжу Латвіі з Беларусі, [то] гэты працэс доўжыўся б некалькі месяцаў. Нашы магчымасці па забеспячэнні ўсім неабходным былі б вычарпаныя вельмі хутка», — сказала яна ў эфіры Латвійскага тэлебачання.
«Калі перасячы мяжу спрабуе хтосьці, каму сапраўды пагражае небяспека, або, калі, напрыклад, ёсць маленькія дзеці, то гэтых людзей прапускаюць у Латвію», — адзначыла яна.
Па словах кіраўніка МУС, памежнікі кожны дзень канстатуюць спробы дзясяткаў чалавек нелегальна перасячы латвійска-беларускую мяжу.
«Гэтая лічба нязменная: кожны дзень спрабуюць перасячы мяжу ад 15 да 25 чалавек. Часам гэта адны і тыя ж людзі, якія аднойчы ўжо спрабавалі гэта зрабіць. Хоць мы цяпер і кантралюем мяжу, важна прасоўвацца наперад з інфраструктурным праектам [па будаўніцтве плота]», — падкрэсліла Голубева.