«Наша Ніва» звярнулася да маці Дзяніса Івашына. Жанчына кажа, што чуткі пра перакваліфікаванне справы даходзілі і да яе, але афіцыйных пацверджанняў гэтаму ў сям’і няма.

«Мы пісалі звароты, каб нам паведамілі, у чым канкрэтна і па якіх артыкулах вінавацяць Дзяніса, але безвынікова. Адвакаты таксама не могуць нічога сказаць, бо яны пад падпіскай», — кажа маці журналіста.

Раней Івашын скардзіўся, што да яго не даходзяць многія лісты, таксама яго каралі штрафным ізалятарам. У чэрвені ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ падчас знаходжання ў ізалятары, паведамляла яго маці. А 26 кастрычніка стала вядома, што журналіст зноў знаходзіцца ў ШІЗА: адбыў там 6 сутак і правядзе ў карцары яшчэ тыдзень.

Таксама ў здрадзе дзяржаве абвінавачваюць журналіста Андрэя Аляксандрава, які аплачваў штрафы пратэстоўцаў грашыма фондаў. А ў маі 2021 года па гэтым жа артыкуле (але па частцы 2) быў асуджаны вайсковец Дзяніс Урад, які перадаў службовы дакумент у тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы. Урад атрымаў 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0