У Бразіліі ва ўзросце 75 гадоў памёр сцэнарыст Жылберту Брага. Пра гэта паведаміла выданне G1 Globo са спасылкай на яго пляменніка, журналіста Бернарду Араужу.

На мінулым тыдні Брага трапіў у бальніцу з-за захворванняў унутраных органаў. Ён памёр 26 кастрычніка ад сепсісу.

Жылберту Брага пісаў сцэнары для бразільскіх серыялаў. Ён быў аўтарам сцэнарыя серыяла «Рабыня Ізаўра», які ў канцы 1980-х гадоў з поспехам быў паказаны ў СССР.

Сярод іншых работ Брага — серыялы «Клуб «Дзень танцаў» (1978), «Усё дазволена» (1988) і «Плячо ў плячо» (2012-2013), за які сцэнарыст атрымаў прэмію «Эмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0