Сёння яго павінны былі даставіць у Маскву на допыт.

МУС і СК Беларусі пакуль не каментуюць інфармацыю аб смерці фігуранта расследавання.

Пра забойства стала вядома ў аўторак. У кватэры на захадзе Масквы знайшлі забітымі банкіра, яго жонку і васьмігадовага сына.

Скрыпкін — былы дзелавы партнёр Яхантава, праз Беларусь ён збіраўся трапіць у Еўропу. Тут яго і затрымалі.

Паводле папярэдняй версіі следства, злачынца не чакаў, што ў кватэры, акрамя банкіра Яхантава, будуць яго сын і жонка. У мужа і жонкі былі нажавыя раненні, а ў дзіцяці — перарэзанае горла.

Забіты Міхаіл Яхантаў быў адным з топ-менеджараў маскоўскага філіяла «Смаленскага банка». У 2016 годзе ён стаў фігурантам крымінальнай справы праз наўмыснае банкруцтва. Яго абвінавачвалі ў вывадзе на рахункі падкантрольных замежных кампаній больш за 600 мільёнаў расійскіх рублёў.

У 2019 годзе Яхантава прысудзілі да шасці гадоў калоніі. З улікам таго, што арыштаваны ён быў яшчэ ў 2016 годзе, а дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дня ў калоніі, тэрмін у яго скончыўся гэтым летам.

Прысудам суда з Яхантава і трох ягоных саўдзельнікаў спагналі больш за 8,4 мільярда расійскіх рублёў на карысць Агенцтва па страхаванні ўкладаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?