«На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны. Прывяду прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных мер ужо склалі $80 млн», — сказаў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, асноўны негатыўны ўплыў санкцый на прамысловы комплекс абумоўлены павелічэннем выдаткаў, звязаных з неабходнасцю замены пастаўшчыкоў камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў, з падаўжэннем тэрмінаў праходжання плацяжоў.

«Усё гэта ў комплексе адбіваецца на своечасовым выкананні абавязацельстваў нашых прадпрыемстваў. Акрамя таго, пагаршаюцца ўмовы запазычанняў як у частцы павышэння кошту, так і скарачэння тэрмінаў прадстаўлення рэсурсаў, уключэнне дадатковых патрабаванняў», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Разам з тым Назараў распавёў аб распрацаваных Беларуссю антысанкцыйных мерах.

Для процідзеяння санкцыйным мерам і мінімізацыі іх наступстваў ва ўрадзе створана міжведамасная рабочая група з прадстаўнікоў 17 міністэрстваў і ведамстваў, уключаючы Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, КДК, КДБ і Нацыянальны банк.

 У нафтаперапрацоўцы прыняты меры па захаванні магчымасці экспарту нафтапрадуктаў у неабходным абʼёме і забеспячэнні «Нафтана» крэдытнымі рэсурсамі для бесперабойных закупак нафты ў Расіі, ажыццяўлення бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці.

«Рэалізацыя гэтых мер дала магчымасць вырашыць пытанне з загрузкай абодвух НПЗ. Да канца гэтага года яны будуць загружаны з гадавым абʼёмам перапрацоўкі 16,8 млн т у год, што практычна на 0,5 млн т больш, чым у мінулым годзе», — адзначыў віцэ -прэмʼер.

Акрамя таго, у поўным абʼёме забяспечаны патрэбнасці ўнутранага рынку ў нафтапрадуктах і нафтахімічнай сыравіне, а па нафтапрадуктах створаны іх 30-сутачны запас.

Паводле Назарава, кропкавыя меры ў прамысловым, нафтахімічным, транспартным і банкаўскім сектарах для нармалізацыі іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці прынятыя. Як вынік, экспарт прадукцыі МАЗа і БелАЗа ў параўнанні з мінулым годам вырас амаль на $250 млн, нафтахіміі — на $700 млн, па азотных і калійных угнаеннях — на $100 млн.

Цяпер урадам сумесна з расійскім бокам вядзецца работа па перанакіраванні беларускіх грузаў з прыбалтыйскага напрамку на расійскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?