Эксперты the World Prison Brief (WPB) і Інстытута даследаванняў палітыкі ў галіне злачыннасці і правасуддзя апублікавалі даныя па колькасці зняволеных на 100 тысяч жыхароў і рэйтынг краін па абсалютнай колькасці зняволеных у 223 юрысдыкцыя свету.

У рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных на 100 тысяч жыхароў Беларусь заняла 20-е месца ў свеце. Паводле звестак даследчыкаў, у Беларусі на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 345 зняволеных.

У Расіі, якая знаходзіцца на 24-м месцы, гэты паказчык складае 326 «сядзельцаў», а ва Украіне, якая знаходзіцца на 108 радку, 140 чалавек.

У рэйтынгу краін па абсалютным колькасці людзей, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, Беларусь не апынулася на задворках. З паказчыкам 32 556 зняволеных яна заняла 50-е месца, размясціўшыся ў спісе паміж Туркменістанам і Танзаніяй.

Калі параўнаць цяперашні рэйтынг з паказчыкамі пяцігадовай даўнасці, можна адзначыць як пазітыўную, так і негатыўную тэндэнцыю. Пазітыў заключаецца ў тым, што месца Беларусі ў «сусветным спісе турмаў», як часцяком называюць у СМІ дадзенае даследаванне, падае. Бо ў 2016 годзе наша краіна займала ў рэйтынгу 12-ю пазіцыю. А вось негатывам мае сэнс прызнаць тое, што колькасць зняволеных у Беларусі, мяркуючы паводле даных аўтараў даследавання, расце. У 2016 годзе гаворка ішла аб знаходжанні за кратамі 306 грамадзян на 100 тысяч насельніцтва.

Лідарамі рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных з'яўляюцца ЗША, Туркменістан і Сальвадор, дзе сядзяць у пенітэнцыярных установах 629, 576 і 564 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, адпаведна.

Лідарамі рэйтынгу абсалютнай колькасці зняволеных з'яўляюцца ЗША, Кітай і Бразілія, дзе сядзіць 2 068800, 1 690 000 і 81107 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0