У сваіх паказаннях Арцемій распавёў, што а 12 сустрэўся з сяброўкай на каву. На левай руцэ ў хлопца былі два бранзалеты, а на правай — адзін. Па яго словах, намеру пікетаваць не было, а бранзалет вылез з-пад адзення, калі ён выцягнуў руку. Гэта заўважыў нехта з прысутных у кафэ і выклікаў міліцыю. На месца «правапарушэння» прыехалі тры супрацоўнікі міліцыі ў бронекамізэльках. Хлопец адзначыў, што бчб-бранзалеты набыў яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Ён быў здзіўлены, што міліцыянты могуць забраць чалавека наўпрост за бранзалеты, нават калі ён не выкрыкваў ніякіх лозунгаў і не быў на маршы.

Сведка-міліцыянт на судзе сцвярджаў, што яны з калегам зайшлі ў кавярню, дзе асабіста заўважылі «пікетаванне». Міліцыянт сцвярджаў, што «бранзалеты былі выстаўленыя на ўсеагульны агляд», таму яны затрымалі Арцемія, адвезлі ў РУУС і склалі пратакол. Ён сцвярджаў, што затрымлівалі Нікіценку ўдваіх, а колькі людзей было ў кавярні, не памятае. 

У выніку суддзя Кулік палічыла віну Арцемія даказанай і арыштавала яго на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0