Каталог будзе дапаўняцца супольнымі высілкамі, далучыцца можа кожны ахвотны. На карце ўжо сабрана 174 месцы пахавання выбітных беларусаў, што спачылі на чужыне.
28.10.2021
/ 20:01
Скора Дзяды: энтузіясты склалі карту беларускіх месцаў памяці па ўсім свеце
Адмыслова да 2 лістапада — старадаўняга свята ўшанавання продкаў Дзяды — з'явілася карта з падрабязнымі каардынатамі беларускіх месцаў памяці, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. «Гэта добрая нагода дайсці да месцаў апошняга спачыну нашых продкаў па ўсім свеце і запаліць знічкі», — лічаць аўтары.