Так выглядала будоўля зімой. З тае пары нічога не змянілася

Так выглядала будоўля зімой. З тае пары нічога не змянілася

Прыкладна на палову сумы сербы работы правялі, але потым будоўлю пачалі пераследаваць няўдачы: яна некалькі разоў спынялася, мяняліся праекты, потым «Газпрам трансгаз Беларусь» увогуле аднабакова разарваў кантракт і адмяніў авансавыя плацяжы. 

Сербы запатрабавалі кампенсацыю і пайшлі ў Стакгольмскі суд — аўтарытэт у пытанні вырашэнняў спрэчак паміж буйнымі кампаніямі розных краін. Яго звычайна прапісваюць у буйных кантрактах. 

Справу разглядалі з 2018 па 2019 год, у выніку суд стаў на бок сербаў. «Газпрам трансгаз Беларусь» не пагадзіўся з высновамі і падаў апеляцыю. 

«Прыйшло рашэнне, якое замацавала канчатковую перамогу сербаў. Трэба шукаць грошы, хоць нашы яшчэ спрабуюць надзімаць шчокі і думаюць, што бой працягваецца», — сказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

«Да сумы позвы, выглядае, трэба будзе выплаціць і падатак на дадатковую вартасць за выкарыстанае падчас будаўніцтва абсталяванне, бо «Газпрам трансгаз Беларусь» быў вызвалены ад выплаты ПДВ на абсталяванне для будаўніцтва.

І ў ідэале кампанія павінна была афармляць яго на сябе і перадаць для мантажу сербам, але тыя самі завезлі на сваю «дачку», атрымаўшы толькі адтэрміноўку па сплаце ПДВ. А абсталявання там было троху больш чым на $20 мільёнаў», — дадае суразмоўца.

Разам з гэтым нявызначаны лёс самога комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» — будаўніцтва там спынена. Беларускія ўлады пагражаюць выставіць «Газпрам трансгаз Беларусь» вялікую няўстойку за зрыў інвестыцыйнай дамовы, але пакуль што гэтага не зрабілі. На месцы будоўлі нічога не адбываецца. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1