Памежная служба Польшчы закрые памежны пераход «Кузніца» праз наплыў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, паведамляецца ў Twitter ведамства.

«У сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы з 9 лістапада з 07:00 рух на аўтадарожным пераходзе ў Кузніцы будзе прыпынены», — гаворыцца ў паведамленні.

Падарожнікаў памежная служба папрасіла адпраўляцца на памежныя пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?