Фота «Ваяр»

Фота «Ваяр»

«На палігоне «Гожскі» здзяйсняецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанта ад ССА і паветрана-дэсантных войскаў РФ у складзе зводнай батальённай тактычнай групы. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія дэсантнікі выканаюць захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне аб’ектаў і дыверсійна-выведвальных груп праціўніка», — адзначае Мінабароны.

Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін звяртае ўвагу на тое, што ў гэтым выпадку не выпадае ставіць пад сумнеў версію Мінабароны адносна знаходжання расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі — выглядае, на іх з’яўленне паўплывала абвастрэнне адносін з Расіяй і досвед нядаўняга «запрашэння» на мяжу расійскіх бамбардзіроўшчыкаў. 

Але, агулам, вучэнне з рускімі не выглядае экстраардынарнай з’явай на фоне паглыбленай кааперацыі ваенных структур. 

«У нас кожны год сумесныя вучэнні беларускага ССА з расійскімі паветрана-дэсантнымі сіламі. У некаторыя гады да 30 сумесных скачкоў у год — то ў нас, то ў Расіі. Пры гэтым адпрацоўка праводзіцца ў складзе адзіных падраздзяленняў, бо няма моўнага бар’ера. Нават на Паўночны полюс скакалі разам. Сэнс у тым, што ў нас няма такіх палігонаў, як у Расіі, у Беларусі нельга скокнуць з вялікай вышыні — краіна маленькая, няма як падняцца. Беларусы ездзяць таксама вучыцца ў Разань, знаёмяцца з новымі парашутамі і тэхнікай. Зрэшты, і Лукашэнка казаў, што цяпер будуць вучэнні за вучэннямі», — кажа Алесін. 

Пакуль не зразумела, хто ў гэтым выпадку выступіў ініцыятарам скачкоў — беларусы ці расіяне. Кулуарна вядома, што Расія даўно і паслядоўна настойвае на з’яўленні на мяжы Саюзнай дзяржавы сваіх пагранічнікаў, як і ў цэлым — на з’яўленні ў Беларусі сваіх войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0