«Магчымасць далейшага ажыццяўлення паставак электраэнергіі ва Украіну будзе разглядацца беларускім бокам з улікам тэхнічных магчымасцяў», — сказалі ў прэс-службе. 

Нагадаем, 6 лістапада Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. Яшчэ ў канцы кастрычніка ўкраінская кампанія «Энергаатам» выкупіла 885 з 900 даступных МВт магутнасцяў міждзяржаўных ліній электраперадач. Яшчэ 15 МВт набыла кампанія «Электра кам'юніці».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?