Месца гібелі экіпажу
Камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл удастоены гэтага высокага звання за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, гаворыцца ў паведамленні.
19 мая ў небе над Баранавічамі падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. У складзе экіпажа былі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, якія адвялі самалёт ад жылых дамоў.
