Схованка знойдзена ў Чарнігаўскай вобласці на тэрыторыі дзвюх прыватных паляўнічых баз паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю.

У арсенале былі ручны кулямёт Калашнікава, пісталет Макарава, рэвальвер і чатыры вінтоўкі замежнай вытворчасці з аптычнымі прыцэламі, цеплавізарамі і глушыльнікамі, а таксама амаль 400 патронаў.

Акрамя таго, там было знойдзена больш за 400 спецыяльных адмычак для пранікнення ў жылыя памяшканні.

Распачата крымінальная справа па арт. 263 КК (Незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0