Мы датэлефанаваліся ў медустанову па тэлефоне, які быў указаны ў аб’яве. Там пацвердзілі — гэта праўда, грошай на донараў няма.

«Вы ўжо, напэўна, дваццаты чалавек, які патэлефанаваў да нас з гэтым пытаннем, — уздыхнула медык на тым канцы проваду і вельмі ветліва патлумачыла сітуацыю. — У нас сапраўды няма грошай, але гэта не значыць, што кроў нельга здаць.

Усім сваім донарам мы кажам, што грошы ім заплацяць адразу пасля таго, калі адновіцца фінансаванне. Але калі гэта здарыцца, я не ведаю.

Я і не кампетэнтная ў гэтым пытанні, калі шчыра, але нам кажуць, што пацярпець прыйдзецца адін-дзва тыдні. Спадзяюся, што так і будзе, але хто я такая, каб даваць гарантыі. Кажу вам тое ж самае, што і мне казалі».

«НН»: «Хто-небудзь з донараў ўжо адмаўляўся ад здачы крыві або плазмы з-за фінансавых перабояў»?

«Часцей за ўсе людзі з разуменнем ставяцца. Ну, вядома, некаторыя засмучаюцца. У асноўным тыя, хто ўвесь час здае кроў за грошы. Бо для іх донарства — дадатковы заробак. Але яны ўсё роўна здаюць з надзеяй, што грошы ўсё ж атрымаюць».

Па словах медыка, за здачу крыві донарам плацяць прыкладна 130 рублёў. За плазму і яе кампаненты — ад 150 рублёў і вышэй. І калі кроў пастаянныя донары здаюць прыкладна раз на тры месяцы, то здаваць плазму некаторыя прыходзяць два разы на месяц.

«Плюс плацім амаль 30 рублёў на аднаўленне сіл у дзень здачы крыві ці плазмы, вызваляем ад вучобы або працы, дзе абавязаныя захаваць яшчэ і сярэдні заробак, — кажа медык і натхнёна дадае. — Але, ведаеце, сярод нашых донараў значна больш тых, хто прыходзіць здаць кроў ці плазму бясплатна. Яны робяць гэта дзеля таго, каб дапамагчы хворым людзям.

Ёсць выпадкі, калі плазма крыві перахварэлага на кавід чалавека падымае на ногі цяжкіх пацыентаў. З кавідам і смерцю родных ад яго сутыкнуліся многія нашыя донары. Яны ведаюць, як гэта цяжка. Таму і прыходзяць да нас — не хочуць, каб гэта здарылася з іншымі».

Чытайце таксама:

«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0