Генадзь Мажэйка

Генадзь Мажэйка

Таксама адвакатка журналіста распавяла, што ёй удалося наведаць Генадзя.

«Здаровы, поўны творчых планаў», — напісала яна.

Акрамя таго, па словах абаронцы, Мажэйка «думае над напісаннем кнігі па сваёй гісторыі».

Генадзя Мажэйку знялі з каранціну па каранавірусе пасля 35 дзён у ізаляцыі. Цяпер адвакаты могуць з ім сустракацца, а таксама ён можа атрымліваць перадачы і лісты.

Таксама адвакаты падавалі хадайніцтва аб змене меры ўтрымання, у тым ліку на хатні арышт або заклад, аднак следства яго не задаволіла.

Падставай для затрымання журналіста стала яго нататка на сайце kp.by. Пасля таго як Андрэй Зэльцэр застрэліў супрацоўніка КДБ, Генадзь узяў невялікае інтэрв'ю ў аднакласніцы Зэльцэра, дзе яна распавядае пра яго ў школьныя гады. Пасля выхаду гэтай нататкі сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» kp.by быў заблакаваны, а сам Генадзь затрыманы. Ён абвінавачваецца паводле двух артыкулаў: «Абраза супрацоўніка праваахоўных органаў» і «Распальванне сацыяльнай варожасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0