Мамука

Мамука

Абедзве банды затрыманыя, паведамілі на тэлеканале СТБ.

Лідарам банды быў мінчук Мамука. Ён прадстаўляўся «палажэнцам» — прадстаўніком злодзеяў у законе, які збіраў для іх грошы. Ён таксама хваліўся знаёмствам з такімі аўтарытэтамі, як Алег Слуцкі па мянушцы Муму і Паштэт. 

Банда Мамукі знайшла групу маладых людзей, якія абнаяўнівалі грошы. А тыя ў сваю чаргу завалодвалі нумарамі мабільных, тэлефанавалі з віртуальных нумароў замежных аператараў, выманьвалі рэквізіты банкаўскіх карт.

Тэлефонных ашуканцаў банда шантажавала паклёпам і пагрозамі. У выніку злачынная група абакрала «фішынгераў» больш чым на 23 тысячы рублёў.

У асобных выпадках абвінавачаныя пераходзілі да справы. Яны збівалі і душылі тых, хто ім не падпарадкаваўся. Калі пацярпелыя не гатовыя былі пастаянна аддаваць грошы, раз за разам прыходзілі з пагрозамі, у тым ліку і ў адрас родных і блізкіх.

Абвінавачаным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0