Ён падкрэсліў, што праціўнікі ўлады ставяць перад сабой мэту працягнуць сваіх людзей ва ўладу. Дапусціць гэтага ні ў якім разе нельга. «Пры гэтым важна не ладзіць паляванне на ведзьмаў і не бачыць ва ўсіх ворагаў».

«Яны пачынаюць акуратнае перафарматаванне апазіцыйнага крыла ў Беларусі. Шукаюць, на каго зрабіць стаўку і апору. Яны знайшлі, на каго — каб ён быў цярпімы для Расіі, як яны разважаюць (усё на Захадзе пішацца), каб ён Захадам кіраваўся абсалютна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Увесь сэнс у тым, што апору яны хочуць ажыццявіць на беглых».

«Ніякай апазіцыі ў Беларусі з ліку беглых быць не можа, — заявіў Лукашэнка. — Збег — там і сядзі. Атрымалася ў цябе, вярнуўся, неяк уладкаваўся ў грамадства, не ва ўладу. У іх галоўная мэта цяпер — працягнуць сваіх ва ўладу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0