Высветлілася, што заходнія кампаніі размясцілі 58% рэкламных ролікаў на дзяржаўным тэлебачанні. Больш за ўсё было паказана рэкламы кампаній з ЗША (18%) і Германіі (16%).

Паводле звестак Libereco, больш за ўсё рэкламы ў азначаны час размясцілі: Mars (61 рэкламны ролік), Procter and Gamble (51), Henkel (47) і Sanofi (45), Queisser Pharma (30), Grindeks (28), Colgate-Palmolive (27), PepsiCo (25), Dr. Theiss Naturwaren (23) і Sandoz (22).

Аднак эксперты адзначаюць, што ёсць і некаторыя пазітыўныя змены. У лістападзе больш не было рэкламы ад Carlsberg (Данія) і L’Oreal (Францыя). Швейцарская Nestlé значна скараціла сваю рэкламу з 9% у ліпені да 0,4% у лістападзе. Акрамя ўжо згаданых кампаній, значна скарацілі паказы Jacobs Douwe Egberts, Gedeon Richter і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0