Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў Польшчы выдвараць назад у Беларусь мігрантаў, якія ўжо знаходзяцца на польскай тэрыторыі і звярнуліся ў судовы орган. «У большасці зваротаў пазоўнікі заяўлялі, што знаходзяцца на польскай тэрыторыі, і прасілі, каб іх не выдваралі ў Беларусь. Суд прымяніў правіла 39 (рэгламента ЕСПЧ) і пастанавіў, што заяўнікі не могуць быць выдвараныя з Польшчы, калі яны фактычна знаходзяцца на польскай тэрыторыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕСПЧ, апублікаваным у панядзелак, 6 снежня.

У прэс-службе ўдакладнілі, што з 20 жніўня па 3 снежня ў ЕСПЧ паступіла 47 зваротаў пра ўжыванне забеспячальніцкіх мер ад 198 мігрантаў. Пры гэтым у 44 зваротах заяўнікі паказвалі, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і просяць міжнароднай абароны. Яшчэ адзін зварот быў пададзены супраць Латвіі і два супраць Літвы. Па зваротах, якія былі пададзеныя супраць краін Балтыі, забеспячальныя меры пакуль не ўжытыя.

У цэлым суд задаволіў 43 звароты з 47. Па некаторых з іх ЕСПЧ таксама пастанавіў забяспечыць мігрантаў прадуктамі харчавання, вадой і неабходным медабслугоўваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0