У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці высвятляюцца абставіны гібелі ваеннаслужачага ў Івацэвічах, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка абласнога УСК Сяргей Гарошка.
«Папярэдне ўстаноўлена, што 35-гадовы старшына ўнутранай службы загінуў ноччу 7 снежня ад агнястрэльнай траўмы падчас нясення службы ў ПК-5.
Следчым праведзены агляд месца здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Высвятляюцца акалічнасці здарэння», — расказаў ён.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ