Пераможцам турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці Генадзя Карпенкі ўпершыню стала каманда Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).

13-ы турнір «Кубак Свабоды» прайшоў 1 жніўня на пляцоўцы спарткомплекса па вуліцы Гамарніка ў Мінску. Перамогу ПКБ забяспечыў варатар Сяргей Купровіч, які адбіў два пенальці пры ліку 1:1 у час паядынка з камандай Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Другое месца заняла традыцыйна моцная каманда АГП, трэцяе — каманда Партыі БНФ, мінулагодні пераможца турніру.

Найлепшым гульцом турніру названы член каманды ПКБ Сяргей Канцур,

найлепшым бамбардзірам — Дзмітрый Краўцэвіч (каманда АГП), найлепшым варатаром — Аляксандр Суднік (каманда Партыі БНФ).

Каманда Руху за Свабоду, якая ўдзельнічала ў турніры ўпершыню, атрымала адмысловы прыз Беларускай асацыяцыі журналістаў «Трымайся праўды» — за самую сумленную гульню.

Усяго ўдзельнікамі турніру сталі шэсць каманд — Беларускай асацыяцыі журналістаў, Партыі БНФ, АГП, ПКБ, Руху за Свабоду і аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Свабода»).

Анатоль Лябедзька - адзін з ветэранаў турніру.

Алесь Лагвінец дэманстраваў інтэлігентны футбол.

Аляксей Кавалец (справа) з каманды Руху за Свабоду.

Журналісты аказаліся лепшымі заўзятарамі, чым гульцамі.

Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў не бядуе ад пройгрышу.

Завітаў на спабор і генерал Фралоў.

Анатоль Лябедзька падрапаў калена.

У фінале сустрэліся каманды камуністаў і лібералаў.

Камуністы перамаглі па выніках пенальці.

Анатоль Лябедзька: "За 15 год першы... і апошні раз перамаглі камуністы".

Дзмітры Яненка пераўтварыў футбольны кубак у кубак для шампанскага.

Каманда пераможцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?