Адна з буйнейшых расійскіх сацыяльных сетак «Вконтакте» выходзіць на міжнародны ўзровень. У наступным месяцы будуць запушчаныя версіі на розных мовах свету.

Міжнародныя версіі будуць знаходзіцца па адрасе vk.com

Створаны на базе сацыяльнай сеткі Facebook, «Вконтакте» стаў адным з найпапулярнейшых сайтаў у расейскамоўным інтэрнэце.

Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў складае 35 мільёнаў чалавек.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што развіццё сеткі за мяжой — усяго толькі перадпродажны марафет.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?