• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Улада
Фота 1 з 2
04.11.2009 / 11:54

Фота службовых дакументаў: Беларусы паміраюць ад пнеўманіі, ускладнення свінага грыпу

У распараджэнне журналістаў трапілі копіі дакументаў, што пацвярджаюць наступленне смерці хворых на свіны грып у Мінску. Медычныя ўлады адмаўляюць такія выпадкі.

У распараджэнне журналістаў агенцтва БелаПАН трапілі медыцынскія данясенні пра тое, што прычынай смерці дзвюх асобаў 27 і 36 гадоў (памерлі ў адзін дзень) з’явілася пнеўманія. Аднак ва ўзорах тканін памерлых «выяўлена РНК грыпу A(H1N1) swine».

Гісторыя смерці мужчыны 27 гадоў такая. Першапачаткова ён з высокай тэмпературай звярнуўся ў раённую паліклініку, лячыўся дома, але праз некалькі дзён апынуўся ў 6‑й лякарні, дзе і памёр 26 кастрычніка.

Увогуле, паводле словаў крыніцы «Белорусских новостей» — лекара аднаго з шпіталёў Менска, у Беларусі ад грыпу A(H1N1) паміраюць галоўным чынам маладыя людзі.

Складанасць у тым, што заключэнне пра смерць з’яўляецца толькі першым крокам у доказе смерці ад вірусу і, як падкрэсліў суразмоўца, дае магчымасць чыноўнікам бяздзейнічаць, заяўляць пра змяшаную інфекцыю і гэтак далей.

Для сцвярджэння, што смерць наступіла менавіта ад грыпу A(H1N1), патрэбны паталагаанатамічны дыягназ, гісталагічныя даследаванні, якія і здольныя даказаць, што прырода пнеўманіі звязана з вірусам A(H1N1). Медыцынскія чыноўнікі могуць сцвярджаць, што грып з’яўляецца фонавым дыягназам, а не першапрычынай ускладненняў, і будуць фармальна правы.

Пакуль доктар валодае інфармацыяй прыкладна пра дзесяць вірусалагічна пацверджаных выпадках смерці ў выніку грыпу A(H1N1). Ён сцвярджае: «Пнеўманія, пра якую ідзе гаворка, з’яўляецца ўскладненнем грыпу A(H1N1), не бактэрыяльнай, а звязанай з паражэннем сасудаў.

Кажучы простай мовай, хворы чалавек захлынаецца, не можа дыхаць. Яго адпраўляюць на штучную вентыляцыю лёгкіх, але ён памірае. Развіваецца захворванне за тры‑чатыры дні».

Афіцыйнага пацверджання слоў доктара няма. Пводле некаторых дадзеных, лекарам забаронена падаваць якія б там ні было звесткі пра бягучую сітуацыю па вірусе A(H1N1). На запыты ў Міністэрства аховы здароўя дагэтуль няма адказу. На прэс‑канферэнцыях жа прадстаўнікі міністэрства адмаўляюць выпадкі смерці ў выніку развіцця гэтага вірусу або адмаўляюцца ад каментароў. Усё гэта — каб пазбегнуць панікі сярод насельніцтва. Чыноўнікі не разумеюць, што праўду ўтойваць доўга немагчыма, яна ўсё адно праточыцца і, шматкроць памножаная людскімі чуткамі, пасее яшчэ большую паніку.

Крыніца канстатуе рэзкі рост захворвання пнеўманіяй у Беларусі і Менску.

Ён сцвярджае, што ў наш час смяротнасць ад гэтага захворвання значна перавышае звычайныя паказчыкі для такой пары года.

У рэанімацыях — велізарная колькасць хворых з пнеўманіяй. Ці ўсё яны абследуюцца на вірус A(H1N1), ён сказаць не можа.

Лекар на гэты конт кажа: «Чыноўнікі баяцца панікі. Ведаеце гісторыю пра карову, якая патанула ў сажалцы, дзе сярэдняя глыбіня 50 сантыметраў? Танула яна, зразумела, там, дзе вада была больш за два метры. Маніпуляваць лічбамі можна колькі заўгодна».

Паколькі данясенне, копіяй якога валодае рэдакцыя, накіравана 28 кастрычніка ў ліку іншых і галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму лекару Беларусі Валянціне Качан,

доктар лічыць, што яна валодае інфармацыяй.

Тым часам Валянціна Качан у ток‑шоў «Выбар» тэлеканала АНТ 2 лістапада паабяцала не хаваць інфармацыю ў выпадку смерці каго‑небудзь ад «пэўнага грыпу». «Я проста хачу запэўніць, што, калі мы будзем перакананы на 100%, што ў нас канкрэтны чалавек памёр ад менавіта гэтага грыпу, я ведаю, што мы ў абавязковым парадку адразу гэта зафіксуем і прадставім сродкам масавай інфармацыі», — заявіла Качан.

Інфарматар б’е трывогу: у Беларусі дагэтуль не ўведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, а ўлады хаваюць праўдзівае становішча рэчаў. На яго думку, недастаткова проста падоўжыць вакацыі ў школах, неабходна спыніць заняткі ў ВНУ, сярэдне‑спецыяльных установах, прафтэхвучэльнях.

«Грып вельмі таксічны, хутка распаўсюджваецца, а лячыць яго ў нашай краіне практычна няма чым», — кажа доктар.

Паводле яго інфармацыі, у Беларусі бракуе медыкаментаў для лячэння сезоннага і свінога грыпу, засцерагальных масак. Назіраецца востры дэфіцыт дзейснага сродку «Таміфлю» — нягледзячы на дарагі кошт (каля 120 тысяч рублёў за ўпакоўку), яго ўжо раскупілі.

Паводзіны ўлад па ўтойванні праўдзівай сітуацыі з’яўляецца недальнабачным, лічыць доктар. У наш час сітуацыя такая, што неабходна не рапартаваць, што яна пад кантролем, а прымаць экстраныя меры.

Ён прыводзіць у прыклад паводзіны ўрада Украіны:

«Краіна звярнулася за дапамогай і атрымала дапамогу.
Прэпарат «Таміфлю», які закуплены ўкраінскім урадам, ужо дастаўлены ў аб’ёме 600 тысяч доз. Па медыцынскіх нормах, гэтага досыць для таго, каб забяспечыць усе рэгіёны Украіны і зрабіць падвойны запас».

Беларусь жа, падкрэсліў доктар, становіцца палігонам для выпрабавання віруса ў натуральных умовах, калі прафілактыка недастатковая, а лячэння практычна няма: «Абавязак сістэмы аховы здароўя складаецца ў тым, каб прэвентыўна закупіць неабходныя медыкаменты, спрагназаваць сітуацыю падвышанага попыту. Неабходна была закупіць прынамсі дастатковую колькасць засцерагальных павязак. Але стала так, што наша сістэма нямоглая перад эпідэміяй. Пры гэтым транслюецца ідэя пра тое, што вірус масава прысутнічае ва Украіне, у Расеі, але не ў нас».

Доктар падкрэсліў: беларускім медыкам проста забаронена даваць інфармацыю грамадскасці (гэтым і тлумачыцца яго ананімнасць). І пацвярджае гэта прыкладамі са сваёй практыкі: «Нам паўтараюць пра тое, што нельга сеяць паніку, што значыць у разуменні чыноўнікаў даваць праўдзівую інфармацыю.

Нам вельмі строга забаранілі кантактаваць з прэсай…

У Беларусі імкненне да зніжэння ўзроўня захворвання даходзіць да абсурду і фальсіфікацый. Пытанні аховы здароўя становяцца пытаннямі палітычнымі. Нам выварочваюць рукі, каб мы ставілі паліткарэктныя дыягназы. Грып — яшчэ адзін доказ у гэтым шэрагу».

Алена Спасюк, БелаПАН

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Палітыка і грамадства
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
Дызайн еўра зменіцца
Галоўнае
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх