«На працягу тысячагоддзяў не знікае сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці,
— цытуе віншаванне прэс‑служба кіраўніка дзяржавы. — Нараджэнне Хрыстовае прыносіць мільёнам вернікаў радасць і надзею на перамогу сапраўднай духоўнасці і гуманізму, ачышчае думкі і пачуцці, заклікае да высакародных учынкаў, спагады і цярпення».
«Мы любім і чакаем Нараджэнне Хрыстовае як самае цудоўнае свята, якое нагадвае пра непарыўную сувязь пакаленняў, веліч мацярынскай любові, неабходнасць клапаціцца пра сваіх блізкіх.
У гэтыя зімовыя дні з агнямі прыбраных ёлак і перазвонам званоў у сем’ях пануе атмасфера згоды і ўзаемаразумення, якая саграе сэрцы ўвесь наступны год. А добрая традыцыя дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, набывае новы змест і выклікае жаданне тварыць дабро», — адзначаецца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?