Бел‑чырвона‑белы сцяг залунаў над галоўнай ялінкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 агромністае палотнішча з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі.

Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны.

Бел‑чырвона‑белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?