Паніхіда па ангельскай паэтцы і перакладчыцы Веры Рыч адбылася ва Ўкраінскай каталіцкай катэдры найсвятой вандроўніцкай радзіны.

Пахавальная цырымонія прайшла ў Мэрылібоўнскім крэматорыі.

У паведамленьні Англа-беларускага таварыства адзначаецца, што грашовыя ахавяраваньні, сабраныя падчас цырымоніяў разьвітаньня, будуць выкарыстаныя, у прыватнасьці, для падтрыманьня культурных і адукацыйных праектаў, над якімі працавала нябожчыца.

Вера Рыч памерла ў Лёндане на 74-м годзе жыцьця. Яе першы пераклад на ангельскую зь беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газэце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цёткі, Бядулі, Арсеньневай, Крапівы, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатавай ды іншых беларускіх аўтараў. Апошнім часам працавала над перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.

Радыё Свабода, фота і відэа Алесь Чайчыц

Глядзі яшчэ:
Апошнія вершы Веры Рыч у перакладзе Хадановіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0