Фінскі легіянер хакейнага мінскага «Дынама» Ханес Хювенен сёння перайшоў у казанскі «Ак Барс».

«Я б перасцярог ад пошукаў нейкага двайнога дна ў гэтай сітуацыі — яго проста няма. Гісторыя развівалася наступным чынам: сваё жаданне атрымаць Ханеса ў свае шэрагі казанцы агучылі яшчэ да Новага года. Першай нашай рэакцыяй таксама было здзіўленне: усё‑такі Хювенен вельмі карысны нашай камандзе. І ўсё ж, паразважаўшы, вырашылі, што было б несумленна хаваць зацікаўленасць «Ак Барса» у хакеісце ад яго самога. І Ханес папрасіў дазвол паспрабаваць свае сілы ў Казані», — пракаментаваў пераход генеральны дырэктар «Дынама» Аляксандр Белы на афіцыйным сайце клуба.

34‑гадовы фін быў лідэрам мінскай каманды. У гэтым сезоне Хювенен набраў 27 пунктаў (16 шайб + 11 перадач), больш толькі ў канадца Плэта.

У Беларусі Хювенен выступаў ад мінулага сезона, і за гэты час паспеў стаць любімцам мінскай публікі.

Хювенен выступаў за зборную Фінляндыі на мінулым чэмпіянаце свету, але ў спіс гульцом, што паедуць ад Суомі на Алімпіяду, не трапіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?