Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, які знаходзіцца ў Мінску з двухдзённым афіцыйным візітам, наведаў сёння Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Туркменскі лідэр зрабіў аглядную экскурсію па бібліятэцы, пабываў у чытальных залах, музеі рэдкай кнігі.

Пасля завяршэння экскурсіі да яго далучыўся кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Потым у бібліятэцы адбыўся рабочы абед прэзідэнтаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?