Каля 20 інвестыцыйных дамоў на суму $2,7 мільярда было падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі форума.

«Учора падпісана 20 дамоў, яны датычацца як развіцця эканомікі Беларусі з удзелам нямецкага капіталу, так і з удзелам капіталу іншых краін ЕС», — сказаў прэм’ер-міністр.
У якасці прыкладу буйных праектаў Сяргей Сідорскі назваў будаўніцтва новага лістапракатнагу заводу ў Жлобіне сумесна з італьянскай кампаніяй. Ужо ў найбліжэйшыя месяцы будзе падрыхтаваны бізнэс-план гэтага праекта. Меркаваны аб’ём інвеставання — 0,6–1 мільярда еўра.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць пра стварэнне яшчэ адной вытворчасці шкла ў Гомелі.

Таксама было падпісана дамова пра будаўніцтва прадпрыемства ў Смаргоні з аб’ёмам інвестыцый 200 мільёнаў еўра. Плануецца, што ўся вырабленая на ім прадукцыя будзе экспартавацца.

Падпісанне інвестыцыйных дамоваў не гарантуе выканання праектаў. Гэта своеасаблівая дэкларацыя аб намерах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?