Памёр беларускі кінарэжысёр Валерый Рубінчык
Ён быў рэжысёрам фільма «Дзікае палявання караля Стаха», "Апошняе лета дзяцінства"
Фота kp.by
Кінарэжысёр і сцэнарыст Валерый Рубінчык памёр на 71-м годзе жыцця, паведамілі ў гільдыі рэжысёраў Саюза кінематаграфістаў Расіі.
Рубінчык нарадзіўся 17 красавіка 1940 году ў Мінску ў сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынера. Вучыўся ў школе № 42. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (1962), затым рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кіно. З 1969 года працаваў на «Беларусьфільме», з 1990 года — на «Масфільме».
Ён зняў такія карціны, як «Апошняе лета дзяцінства» (1974 год), «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979) ды інш.
Як здымалі Дзікае паляванне караля Стаха
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм