У Мінску на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, у ваенным гарадку Уручча, пры правядзенні земляных работ 16 сакавіка былі знойдзены зброя і боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, фаўстпатрон, 15 ручных гранат і 29 запалаў да іх былі абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5448 унутраных войскаў.

У гэты ж дзень у Віцебску пры правядзенні земляных работ былі знойдзены 93 авіяцыйныя бомбы і 251 узрывальнік часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5524 унутраных войскаў МУС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?